Описание
У гэтай групе аб’яднаныя тыя, хто любіць родны Асіповіцкі край, хто любіць родныя Лапічы, хто хоць раз пабываў у іх. Хіба не прыемныя ўспаміны звязаны з імі? Пачну.
Сасоннік... Любы наш сасоннік... Гэтыя сосны, рэчка, пляж (хоць і гідкі, але пляж)... Колькі ў ім нагулена, колькі напалена кастроў! Купалле, газавікі, Лапіцкая лыжня з блінамі і гарачым чаем “за дзякуй”. Родненькі, зялёненькі!
Адзінаццатая кватэра... Хто ў ёй не быў? Хто ў ёй не піў, не курыў, не пеў, не танцаваў, не еў ( ці закусваў)? Усе ўсё рабілі. Не быў толькі той, каго зараз няма ў нашай групе. Якія толькі дзействы там не рабіліся: людзі знаёміліся, жаніліся, разбягаліся, сварыліся, мірыліся; з простага камп’ютэра рабілі дамашні кінатэатр, з аднаго крэсла – канапу на 5 чалавек; стул “з сюрпрызам”, кухня са слізнякамі. Але, нажаль, зараз дзверы ў гэтую кватэру для нас зачыненыя...
Дача Машы Заяц... Адно з найлепшых месцаў, дзе можна пажарыць шашлык і папіць алкагольных напояў. Колькі раз атрымлівалася так, што выходзілі на прыроду, але пачынаўся дождж і мы, хуценькімі перабежкамі, ляцелі туды, бо там і цёпла, і суха (зімой трохі халодна, але лепш, чым на марозе!). А Бос і Джэк – ангелы-ахоўнікі гэтага месца. Звяртаю ўвагу на тое, што, калі вы не жадаеце імець фізічнай сувязі з адным з іх, то лепш блізка не падыходзце.
Магазін “ХХІ век” (ці Стусаўскі магазін)... Як добра, што ён працуе да 23 гадзін! І як добра, што “сваім” водку прадаюць і пасля дзевяці! Прыйшлі, узялі водкі, піва, ды пайшлі. Прыгажосць! Заўсёды закупаемся толькі ў ім, пастаянныя кліенты.
Лапіцкі сельскі клуб... Некалі лічыла, што там усе такія дарослыя, прыгожыя, вясёлыя. І так прыемна было знаходзіцца сярод усёй гэтай весялосці. Нажаль, дарослымі сталі мы. Мне, напрыклад, ужо не цікава сунуць туды свой немаленькі нос. Але, у залежнасці ад таго, колькі выпілі, мы можам прагуляцца і туды. Памятаю, як некалі пілі: за вуглом гэтага клуба, ля сельсавета, па дарозе на клуб, ля клуба. Спрабавалі курыць, потым пачыналі курыць. Смешна. І як цяжка было пасля такой вясёленькай пятніы ўставаць рана ў суботу, бо некаторым трэба было ў школу.
Мы... Пра нас магу шмат чаго сказаць і добрага, і дрэннага. Пачну. П’ём. П’ём амаль усё, асабліва калі збіраемся разам. Некаторыя з нас кураць, некаторыя кураць, але рэдка (калі вып’юць, ці ў асаблівы дзень). Любім музыку, кіно, гумар, прыроду і жывёл, танцы. Іншы раз, калі не ведаем, чым сябе забавіць, мы: аднойчы сядзелі на крышы 5-павярховага дома і спявалі песню “ что ей снится, когда слёзы на её ресницах…”; ходзім адзін да аднаго ў госці; гуляем па сасонніку і г.д. Нажаль, зараз мы ўжо не так часта збіраемся разам, як раней. Раз’ехаліся хто куды. Але, усё ж збіраемся, і гэта галоўнае...