-=спортсмен=-добовляйтеся ^__^

  • Подписчики: 11 подписчиков
  • ID: 24277890
Блокировка:
Нет ограничений
Верификация:
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
club24277890

Описание

Жыццезабеспячэнне насельніцтва было і застаецца магістральным накірункам дзейнасці ўсіх галін улады. І дэпутаты на чарговай сесіі абласнога Савета вылучылі асноўныя моманты, якія, з аднаго боку, садзейнічалі безумоўным дасягненням, а з другога — яшчэ тармозяць выкананне ў поўнай ступені патрабаванняў Прэзідэнта краіны, акрэсленыя Указам №21 “Аб павышэнні ролі органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва”. Як адзначыла старшыня абласнога Савета Святлана Герасімовіч, кадры, у прыватнасці, старшыні Саветаў раённага, пасялковага і сельскага ўзроўню, — людзі вопытныя. Але сёння гэтага ўжо мала, патрабуецца больш ініцыятывы, новых нестандартных ідэй. Высокім пакуль застаецца ўзровень вакансій — 25 сельвыканкамаў без кіраўнікоў, у Валожынскім раёне — 5, Лагойскім — 3. Таму, заўважыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Шчэцька, у кадравай палітыцы перавага павінна быць аддадзена вылучэнню маладых энергічных спецыялістаў, іх навучанню. З мэтай акумуляваць напрацоўкі па найбольш поўнаму і аператыўнаму вырашэнню паўсядзённых праблем, запытаў насельніцтва гаспадарчага і юрыдычнага кшталту вылучаны “пілотныя раёны”: Уздзенскі — па ўкараненню прынцыпу “аднаго акна”, Капыльскі — дзейнасці органаў грамадскага самакіравання, Вілейскі і Старадарожскі — добраўпарадкаванню тэрыторый. Між тым сесія адзначыла: пры фарміраванні бюджэту пярвічнага ўзроўню не ў поўнай ступені задзейнічаны асноўныя крыніцы даходаў — падаткі на зямельныя ўчасткі, ад іх продажу і здачы ў арэнду, падаткі на нерухомасць, дзяржаўныя пошліны за натарыяльныя дзеянні. Шмат увагі дэпутаты ўдзялілі абмежаванню пытанняў навядзення парадку на зямлі, паляпшэння стану дарог мясцовага значэння, перадачы аб’ектаў водазабеспячэння насельніцтва спецыялізаваным арганізацыям, належнай перапрацоўцы адходаў, іх захоўвання і утылізацыі. Хутка пачнуцца веснавыя работы, у тым ліку і на ўласных сядзібах, таму дэпутатам, прадстаўнікам выканаўчых і распарадчых органаў вельмі важна дапамагчы вяскоўцам, асабліва састарэлым, пасадзіць бульбу, засеяць участкі.